:

Часта задаюць пытанні

 

Ці можа дзіця народжанае за мяжой мець падвойнае грамадзянства?
У адпаведнасці з Законам «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жнiўня 2002 г. № 136-З, калі адзін з бацькоў дзіцяці знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, то дзіця які нарадзіўся за мяжой, пасля даты ўступлення Закона ў сілу, з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, што дапускае магчымасць падвойнага грамадзянства.
 Калі муж інастранец хацеў бы атрымаць беларускае грамадзянства, ці можа ён звярнуцца ў Пасольства?
Пасольства прымае заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Заява аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў вольнай форме і падаецца на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо рашэнне аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаецца ім.
Дадатковыя патрабаванні і ўмовы можна паглядзець на сайце Пасольства ў раздзеле «Грамадзянства».
 
Ці можа муж іншаземец атрымаць праз Пасольства від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь?
Пасольства не разглядае падобныя заявы ў сувязі з тым, што адной з умоў атрымання віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, альбо на працягу пэўнага прамежку часу ў годзе. Заяву на атрыманне віду на жыхарства прымаецца ў ДГиМ МУС пры наяўнасці дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці