:

Выпатрабаванне дакументаў

Парадак выпатрабавання дакументаў з Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за мяжой, грамадзяне замежных дзяржаў і асобы без грамадзянства могуць выпатрабаваць дакументы з Рэспублікі Беларусь праз замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Для выпатрабавання дакументаў з Рэспублікі Беларусь заяўнік прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу, запаўняе два экзэмпляры анкеты на кожны выпатрабаваны дакумент і плаціць консульскі збор. Узор заявы для патрабавання даведкі аб адсутнасці судзімасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Консульскі збор за выпатрабаванне дакументаў для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 35 еўра.

Консульскі збор за выпатрабаванне дакументаў для іншых асоб – 70 еўра.

Консульскі збор плаціцца незалежна ад вынікаў выпатрабавання.

Не належаць выпатрабаванню:

  • паўторныя пасведчанні аб заключэнні шлюбу, калі шлюб скасаваны;
  • паўторныя пасведчанні аб нараджэнні на памерлых;
  • паўторныя пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, калі дакумент запытваецца бацькамі, пазбаўленымі бацькоўскіх правоў;

Таксама не належаць выпатрабаванню працоўныя кніжкі, ваенныя білеты, пасведчанні асобы. На падставе звестак аб працоўным стажы і праходжанні вайсковай службы ўпаўнаважанымі на тое органамі выдаюцца даведкі з запытанай інфармацыяй.

Выпатрабаванне дублікатаў дыпломаў аб вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за мяжой, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства здзяйсняецца самастойна пры непасрэдным звароце ў тую навучальную ўстанову на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якой яны праходзілі навучанне.

Дакументы, выпатрабаныя з Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення ў кампетэнтныя органы Рэспублікі Балгарыя, Грэчаскай Рэспублікі альбо Рэспублікі Кіпр павінны быць легалізаваны ў адпаведнасці з Гаагскай канвенцыяй ад 05 кастрычніка 1961 г. шляхам прастаўлення на выпатрабаным дакуменце штампу “Апастыль”, дакумент павінны быць перакладзены на балгарскую або грэчаскую мову, і подпіс перакладчыка засведчаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці