:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай ўстаноўлены 26 жніўня 1993 г.

З лістапада 1998 г. функцыянуе Пасольства Беларусі ў Сірыі, з ліпеня 2007 г. — Пасольства Сірыі ў Беларусі.

Палітычнай ўзаемадзеянне Беларусі і Сірыі характарызуецца высокім узроўнем даверу і станоўчай дынамікай міждзяржаўных кантактаў, супадзеннем падыходаў бакоў да вырашэння большасці міжнародных праблем, узаемнай падтрымкай у міжнародных арганізацыях.

Да 2011 года ў Сірыю двойчы з афіцыйнымі візітамі наведаў Пезидент Рэспублікі Беларусь, тройчы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Адбыліся таксама візіты ў Сірыю Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, Рэспубліку Беларусь наведалі Прэзідэнт, Прэм'ер-міністр, Старшыня Народнага савета, Міністр замежных спраў Сірыі, кіраўнікі шэрагу іншых міністэрстваў.

У сакавіку 2012 г. i маі 2013 г. адбыліся візіты ў Рэспубліку Беларусь дэлегацый Міністэрства аховы здароўя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. У студзені 2014 г. сталіцу Беларусі наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра эканомікі і знешняга гандлю Сірыі.

У верасні 2014 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі ў рамках удзелу ў 69-й сесіі ГА ААН.

У лістападзе 2014 г. у г.Дамаске праведзены кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін.

8-9 лютага 2015 г. Сірыю з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У ходзе візіту праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам, намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў мытных справах, у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

У жніўні 2017 г. Беларусь наведала Міністр сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Р. аль-Кадэр, якая разам з групай сірыйскіх дзяцей была прынятая Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У красавіку 2018 г. Беларусь наведаў Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі М. Аззам. У рамках візіту адбылася яго сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У 2016 — 2019 гг. у г.Нью-Ёрку ў рамках сесій ГА ААН адбыліся сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі Макея В.У. з Намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі В. аль-Муалемам.

20 — 24 ліпеня 2019 г. адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Намесніка Прэм'ер-міністра — Міністра замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыйскай Арабскай Рэспублікі В. аль-Муалема. У ходзе візіту праведзены сустрэчы кіраўніка сірыйскага знешнепалітычнага ведамства з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

 

 

3 лістапада 2020 г. Пасол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Махамад аль-Умрани ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

У студзені 2022 года адбылося чарговае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве ў г.Мінску.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці