:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ліванскай Рэспублікай устаноўлены 21 сакавіка 1996 г.

З чэрвеня 2002 г. дзейнічае Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Ліване, Ганаровы консул — Элі Саркіс. З кастрычніка 2005 г. функцыянуе Ганаровае консульства Ліванскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Ганаровы консул — Гефара Алі Слім.

У 1997 — 1998 гг. адбыўся абмен візітамі на ўзроўні міністраў замежных спраў, у 2001 годзе — прэм'ер-міністраў Беларусі і Лівана.

У ліпені 2004 г. Рэспубліку Беларусь наведаў Прэзідэнт Лівана. Зваротны афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Ліван адбыўся ў лютым 2005 года

Другая ліванская вайна 2006 года і наступны за ёй ўнутрыпалітычны крызіс, а таксама складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя Ліване ў апошнія некалькі гадоў знізілі інтэнсіўнасць беларуска-ліванскіх кантактаў.

У верасні 2008 г. і студзені 2010 г. адбыліся візіты ў Беларусь міністра па справах моладзі і спорту Ліванскай Рэспублікі.

У чэрвені 2009 г. Рэспубліку Беларусь наведаў Старшыня Цэнтральнага банка Лівана Рыяд Тауфик Салама.

9 — 10 чэрвеня 2010 г. Ліванскую Рэспубліку наведаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У ходзе візіту адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам, спікерам парламента і Міністрам замежных спраў Ліванскай Рэспублікі.

8 — 12 лютага 2011 г. у Беларусь адбыўся візіт в.а. Дзяржаўнага міністра Ліванскай Рэспублікі Аднана Касара і яго сустрэчы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

У г.Мінску 30 жніўня — 2 верасня 2015 г. адбылася сустрэча А.Кассара з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

10 студзеня 2018 года адбылася цырымонія адкрыцця Лівай-Беларускага дзелавога савета, створанага на базе Федэрацыі гандлёва-прамысловых і сельскагаспадарчых палат.

5 сакавіка 2019 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыі і Ліване па сумяшчальніцтве Юрый Слука ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лівана Мішэлю Ауну

18-23 сакавіка 2019 года ў Бейруце і Дамаску адбыліся Дні беларускай адукацыі. У Сірыю і Ліван адправілася дэлегацыя прадстаўнікоў кіраўніцтва беларускіх ВНУ. На базе Дамаскага універсітэта і ліванскага універсітэта AUL арганізаваны выставы, прысвечаныя сістэме адукацыі Беларусі. Дэлегацыя правяла двухбаковыя сустрэчы з рэктарамі гэтых ВНУ.

15 красавіка 2019 года пасол Беларусі ў Сірыі і Ліване па сумяшчальніцтве Юрый Слука наведаў міжнародную выставу высокіх тэхналогій SmartEx 2019 (Бейрут), дзе азнаёміўся з прадукцыяй беларускіх кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій, упершыню прадстаўленай на ліванскай рынку IT-вытворцаў. У ходзе мерапрыемства адбыліся перамовы Пасла з міністрам тэлекамунікацый, прэзідэнтам Федэрацыі гандлёвых, прамысловых і сельскагаспадарчых палат Лівана Махамедам Шукейром, з міністрам прамысловасці Ваэль Бу Фауром, а таксама дзяржаўнымі міністрамі знешняга гандлю Хасанам Мурадам і інфармацыйных тэхналогій Адэля Афиуни.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці