Дагаворна-прававая база
У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Ліванскай Рэспублікай заключаны наступныя пагадненні:
Пагадненне аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве;
Пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый;
Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання;
Пагадненне аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў;
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю;
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі;
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.
Акрамя таго, заключаны шэраг міжведамасных пагадненняў, у тым ліку пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі культуры, пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў, мемарандум аб узаемаразуменні паміж нацыянальнымі банкамі ў галіне банкаўскага нагляду і шэраг іншых дагавораў.