:

Пра вяртанне грамадзян Рэспублікі Беларусь з Іарданіі

12.05.2020 г.

 

12 мая б.г. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы (Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве – па сумяшчальніцтве) арганізавана вяртанне з Іарданіі на радзіму 13 беларускіх грамадзян, якія звярнуліся за дапамогай.

З іарданскім бокам былі ўзгоднены ўсе неабходныя фармальнасці, звязаныя з выездам беларускіх грамадзян з тэрыторыі каралеўства, уключаючы праходжанне імі іарданска-ізраільскай мяжы ў выключным парадку.

Для вяртання на радзіму грамадзяне Рэспублікі Беларусь скарыстаюцца рэйсам авіякампаніі «Белавія» 12 мая па маршруце: Тэль-Авіў (Ізраіль) — Мінск.

 

Фота: Аўтобус з беларускімі грамадзянамі перад адпраўленнем з г. Амана (Іарданія)

 

Нагадаем, што, пачынаючы з 17 сакавіка б.г., выезд беларускіх грамадзян з Іарданіі ўскладнены ў сувязі з уведзенымі ў каралеўстве абмежавальнымі захадамі па недапушчэнні распаўсюджвання каронавіруса шляхам прыпынення міжнароднага авіяцыйнага руху.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці