:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Слукі з Міністрам сацыяльных cпраў і працы Сірыі

03.12.2024 г.

3 снежня 2024 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі Юрыя Слукі з Міністрам сацыяльных спраў і працы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі спадарыняй Самар Аль-Сібай.

У ходзе сустрэчы Бакі абмяняліся думкамі аб высокай значнасці гуманітарнага праекта па арганізацыі адпачынку сірыйскіх дзяцей у Беларусі, які ўжо 7 гадоў паспяхова рэалізуецца пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сірыйскі Бок прыняў прапанову Рэспублікі Беларусь аб накіраванні ў 2025 годзе 225 дзяцей у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

За перыяд 2017–2024 гг. 1548 сірыйскіх дзяцей адпачылі ў Беларусі за кошт сродкаў Беларускага Боку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці