Аб удзеле Пасла Ю.Слукі ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Іарданіі
03.05.2024 г.2-3 мая 2024 года Пасол Беларусі ў Сірыі (у Іарданіі — па сумяшчальніцтве) Юрый Слука і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі ў г. Дамаску сумесна з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве, Рускім Домам у г. Амане, а таксама Культурна-асветніцкім аб'яднаннем беларусаў у Іарданіі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў г. Амане.
2 мая ўдзельнікі мерапрыемстваў наведалі Каралеўскі музей танкаў у г. Амане, дзе ўсклалі кветкі да савецкіх танкаў часоў Вялікай Айчыннай Вайны, у тым ліку да танка «Т-34». У той жа дзень Пасол Ю.Слука даў інтэрв'ю іарданскай медыякампаніі “Roya Media Group” па актуальных пытаннях міжнародных адносін і двухбаковага супрацоўніцтва.
3 мая прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь ўсклалі кветкі да скульптуры «Стаяць да смерці!» з помніка-ансамбля «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане на тэрыторыі Рускага Дома ў г. Амане. У сваім выступленні падчас мерапрыемства Пасол Ю.Слука ўшанаваў памяць Герояў вайны, а таксама заклікаў захаваць гістарычную праўду аб вялікім подзвігу брацкіх народаў.