Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Слукі з Міністрам сацыяльных cпраў і працы Сірыі Л.Мунаджыдам і групай сірыйскіх дзяцей
17.05.2023 г.17 мая 2023 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрыя Слукі з Міністрам сацыяльных спраў і працы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Луаем Мунаджыдам.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі патэнцыял двухбаковых адносін і неабходнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва па лініі профільных міністэрстваў.
Асобная ўвага была нададзена праекту па арганізацыі адпачынка і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.
Луай Мунаджыд высока ацаніў беларускую ініцыятыву па рэабілітацыі сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь і выказаў падзяку беларускаму боку за пашырэнне гэтай праграмы.
Акрамя таго, Пасол Ю.Слука сустрэўся з групай сірыйскіх дзяцей, у колькасці 75 чалавек, якія ў перыяд з 19 па 31 мая 2023 года прымуць удзел у беларуска-сірыйскай змене «Ад сэрца да сэрца» у НДЦ «Зубронак».