Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Слукі з Міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі М.Аль-Дзінам
26.03.2023 г.26 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрыя Слукі з Міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамедам Сэйфам Аль-Дзінам.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі патэнцыял двухбаковых адносін і неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва па лініі профільных міністэрстваў.
Асобная ўвага была нададзена праекту па арганізацыі адпачынка і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе.
Махамед Сэйф Аль-Дзін высока ацаніў беларускую ініцыятыву па рэабілітацыі сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь і выказаў падзяку беларускаму боку за пашырэнне гэтай праграмы.
Ю.Слука пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ўмацоўваць узаемадзеянне і адзначыў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да працягу рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы.