Аб гуманітарнай дапамозе Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы
20.11.2021 г.20 лістапада 2021 г. у марскім порце горада Латакія адбылася афіцыйная цырымонія перадачы груза гуманітарнай дапамогі ад Урада Рэспублікі Беларусь Ураду Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.
Груз гуманітарнай дапамогі ўключаў у сябе медыкаменты, прадукты харчавання і электраабсталяванне.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Ю.Слука і Намеснік Міністра мясцовага кіравання і навакольнага асяроддзя Сірыі М.Катан падпісалі адпаведны акт прыёму-перадачы гуманітарнага груза.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва правінцыі Латакія і прадстаўнікі сірыйскіх міністэрстваў і ведамстваў, у адрас якіх будзе размеркавана гуманітарная дапамога.
У той жа дзень частка медыкаментаў была дастаўлена супрацоўнікамі Пасольства Беларусі ў Сірыі ў гарадскую бальніцу Латакіі.