Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Слукі з Міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі С.Абдалой
01.11.2020 г.1 лістапада 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрыя Слукі з Міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі доктарам Салвай Абдалой.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі патэнцыял двухбаковых адносін і неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва па лініі профільных міністэрстваў.
Асобная ўвага была нададзена праекту па арганізацыі адпачынка і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.
Салва Абдала высока ацаніла беларускую ініцыятыву па рэабілітацыі сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь і заявіла аб гатоўнасці развіваць міжведамаснае супрацоўніцтва.
Пасол Ю.Слука пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ўмацоўваць узаемадзеянне, у тым ліку, праз абмен візітамі дэлегацый пасля нармалізацыі сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, і адзначыў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да працягу рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы.