Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Слукі з Міністрам транспарта Сірыі З.Хазімам
08.06.2023 г.08 чэрвеня 2023 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрыя Слукі з Міністрам транспарта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Зухэйрам Хазімам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне транспарту, адзначана неабходнасць паскарэння практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых бакамі падчас візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Галоўчэнка Р.А. ў Дамаск у лістападзе 2022 года.