:

Аб гуманітарнай дапамозе Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы

26.06.2022 г.

26 чэрвеня 2022 г. у горадзе Латакія адбылася афіцыйная цырымонія перадачы партыі гуманітарнай дапамогі ад Урада Рэспублікі Беларусь Ураду Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, які ўключае 6 адзінак грузавой і будаўнічай тэхнікі МАЗ.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрый Слука у прысутнасці губернатара правінцыі Латакія Амера Хіляля, прадстаўнікоў кіраўніцтва Міністэрства мясцовага самакіравання і навакольнага асяроддзя і Міністэрства грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва Сірыйскай Арабскай Рэспублікі падпісалі адпаведны акт перадачы гуманітарнага груза.


Перададзеныя грузавыя аўтамабілі беларускай вытворчасці будуць задзейнічаны для аднаўлення прамысловай і грамадзянскай інфраструктуры у найбольш пацярпелых раёнах Сірыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці