:

Аб візіце Пасла Беларусі ў Сірыі Ю.Слукі ў правінцыю Алепа

23.02.2023 г.

23 лютага 2023 г. адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрыя Слукі ў правінцыю Алепа.
У рамках візіту адбылася сустрэча з Губернатарам правінцыі Хусейнам Дыябам, у якой таксама прынялі ўдзел Старшыня гандлёвай палаты Алепа Амер Хамві і Ганаровы генеральны консул Беларусі ў Сірыі Ваэль Баталь.


Абмеркаваны перспектывы беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, магчымасці ўключэння беларускага боку ў працэс постканфліктнага аднаўлення правінцыі Алепа, актывізацыя ўзаемадзеяння паміж прадпрымальніцкімі структурамі дзвюх краін.

Па завяршэнні перамоў у адміністрацыі правінцыі беларуская дэлегацыя наведала мабільны шпіталь Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, разгорнуты ў гарадскім раёне Ісмаілія, дзе азнаёмілася з магчымасцямі шпіталя па прадастаўленні медыцынскай дапамогі мясцоваму насельніцтву, пацярпеламу ад разбуральнага землятрусу 6 лютага.

Паводле інфармацыі палкоўніка медыцынскай службы Андрэя Гурыновіча за тыдзень функцыянавання палявога шпіталя беларускія ваенныя медыкі аказалі высокакваліфікаваную дапамогу больш чым 1100 сірыйцам.

У сваім звароце да ваеннаслужачых з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ю.Слука адзначыў важнасць місіі, ускладзенай на беларускі кантынгент па аказанні дапамогі народу Сірыі ў гэты няпросты для Арабскай рэспублікі час.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці