Навошта ехаць у Беларусь
За адпачынкам. Атрымаць асалоду ад салаўінага спеву пасля шуму мегаполіса. Удыхнуць на поўныя грудзі чыстае паветра, нездарма беларускія балоты называюць «лёгкімі Еўропы». Пабадзяцца басанож па зялёнай траве пасля распалёнага асфальту. Беларусь — ідэальнае месца для таго, каб на час адпачынку забыць пра працу і зарадзіцца энергіяй для будучых здзяйсненняў.
За здароўем. Мінеральныя крыніцы, радовішча лячэбных гразяў, саляныя шахты і выдатныя ўмовы для клімататэрапіі, сіла прыроды, памножаная на высокую кваліфікацыю лекараў, — выдатная нагода ўспомніць пра сваё здароўе і скарыстацца запрашэннем беларускіх здраўніц. Калі мернае жыццё ў санаторыі не для вас — адпачывайце актыўна ў турыстычна-аздараўленчых комплексах краіны. Велатуры, конныя маршруты, пешыя і водныя паходы — вам не будзе калі сумаваць.
За ўражаннямі. Некранутыя куткі прыроды, тысячы азёр і рэк, унікальны ландшафт, эталонныя прыродныя комплексы, дзе захаваліся рэдкія віды флоры і фауны. Усё гэта можна ўбачыць у беларускіх запаведніках і заказніках, кожны з якіх унікальны. І не толькі ўбачыць.
Па трафеі. Усё часцей госці з далёкага і блізкага замежжа спрабуюць спасцігнуць асаблівасці нацыянальнага палявання ў Беларусі. Толькі тут можна адчуць сябе ўдзельнікам царскага палявання на зубра. Па паляўнічым схільнасцям лёгка можна вызначыць прыналежнасць паляўнічага да той ці іншай нацыі. Немцы прыязджаюць паляваць на буйнога звера — лася або высакароднага аленя. Расейцы — папаляваць летам на дзіка на патраву. Французы аддаюць перавагу птушкам: слонку, цецеруку і глушцу. Італьянцы — вадаплаўнай дзічыне. Англічане адводзяць душу падчас палявання на ліс і ваўка. Паляванне ня завяршаецца удалым стрэлам: беларускае заканадаўства дапускае вываз з краіны паляўнічых трафеяў.
За аўтэнтычнасцю. У беларускай глыбінцы будзе цікава пабываць і тым, хто аддае перавагу камфорту класа «люкс», і тым, хто хацеў бы пажыць у хоць і спартанскіх, але аўтэнтычных умовах. У якасці забавак — экскурсія на пчальнік, майстар-клас па хлебапячэнню, пляценне валёнак і вязанне венікаў, а таксама катанне на конях, стральба з арбалета і лука. Адпачынак у беларускіх аграсядзібах — з некаторых пор вельмі папулярны ў інастранцаў, асабліва з дзецьмі.
За экзотыкай. У любы час года вы можаце апынуцца удзельнікам народных гулянняў: Каляды, Масленіца, Купалле, Дажынкі. Некаторыя беларускія абрады ўключаны ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Экзатычнымі для многіх замежнікаў апынуцца і многія стравы беларускай нацыянальнай кухні.
За памяццю. Беларусь лічыцца адным з сусветных цэнтраў рэлігійнага турызму. Унікальная архітэктура беларускіх старадаўніх цэркваў і касцёлаў прыцягвае шматлікіх паломнікаў-хрысціян. Замежнікі прыязджаюць сюды, каб на свае вочы ўбачыць месцы, дзе праходзілі знакамітыя бітвы, у якіх удзельнічалі іх продкі. У Беларусі ўстаноўлены памятныя знакі і стэлы ў месцах баёў Першай сусветнай вайны, вайны 1812 года, у гонар перамог над французамі і шведамі, бітвах далёкага сярэднявечча. У Беларусі практычна круглы год праходзяць шматлікія рыцарскія турніры, прыняць удзел у якіх з'язджаюцца неабыякавыя да гісторыі людзі з усіх краін свету.
За цудам. У Беларусі ёсць як мінімум пяць рэзідэнцый навагодніх персанажаў. Наведаць беларускую сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы запрашаюць і зімой, і летам. Можна пазнаёміцца і з яго беларускім прапрадзедам Зюзем Паазерскім, а таксама пабываць у музеі лесу, экскурсіі якую праводзіць сапраўдны Лясун. У запаведнай Беларусі беражліва захоўваюць казкі і іх герояў. Калі ваш дзіця падрос, сапраўдным цудам для яго можа апынуцца знаёмства з жывой прыродай. Для школьнікаў і студэнтаў па ўсёй краіне пракладзены «зялёныя маршруты». Адправіўшыся ў падарожжа па экалагічных сцежках беларускіх рэгіёнаў, можна ўбачыць рэдкія расліны ў векавых гушчарах або паназіраць за жывёламі і птушкамі.
Калі вы хочаце пабываць у самым сэрцы Еўропы, наведаць месцы, дзе праходзілі найважнейшыя гістарычныя падзеі, і нават прыняць удзел у рэканструкцыі знакамітых баталій, адпачыць у самых некранутых кутках прыроды, папаляваць у каралеўскай пушчы або палавіць рыбу на адным з тысячы ледніковых азёр, прыязджайце ў Беларусь. Тут заўсёды рады гасцям і ведаюць, чым іх здзівіць.