:

Інфармацыйная падтрымка экспарту

Рэспубліка Беларусь — экспартна арыентаваная дзяржава з развітымі прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і сектарам паслуг. Краіна ўяўляе сабой транспартна-лагістычны хаб Еўразійскага рэгіёну, знаходзіцца ў цэнтры Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Выгаднае геаграфічнае становішча краіны стала асновай дынамічнага развіцця лагістычнай сферы.

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) — магутнага інтэграцыйнага ўтварэння з перадавым навуковым вопытам, развітой прамысловай базай і багатым чалавечым патэнцыялам.

У дакладзе Групы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу-2020" Беларусь займае 49-ю пазіцыю сярод 190 краін.

Дзякуючы сваім мерам па стварэнні прывабнага дзелавога клімату — удасканаленні сістэмы падаткаабкладання, спрашчэнні працэдур рэгістрацыі ўласнасці і кампаній і г.д. — Беларусь у сусветным рэйтынгу «Вядзенне бізнэсу» з 2006 г. паднялася са 120-га радка на некалькі дзесяткаў пазіцый, а па шэрагу індыкатараў займае лідзіруючыя месцы.

У нашай краіне паспяхова рэалізуюцца інавацыйныя інвестыцыйныя праекты з шырокім прыцягненнем замежнага капіталу. Адзін з такіх праектаў — стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», які ўжо назвалі жамчужынай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Актыўнае развіццё ў Беларусі атрымала IT-галіна: паспяхова функцыянуе Парк высокіх тэхналогій, які спрыяе прасоўванню беларускіх паслуг на замежныя рынкі, укараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій на айчынных прадпрыемствах.

Вытворча-эканамічны патэнцыял

Рэспубліка Беларусь валодае значным вытворча-эканамічным патэнцыялам, які дазваляе выпускаць канкурэнтаздольную прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю, ажыццяўляць транспарціроўку насельніцтва і грузаў, будаваць будынкі і збудаванні, аказваць насельніцтву і прадпрыемствам разнастайныя паслугі.

Падрабязней: export.by

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці